Усе на старт!

У рамках тыдня спецыяльна-педагагічных дысцыплін у нашай установе адукацыі “Мінская дзяржаўная абласная сярэдняя школа-вучылішча алімпійскага рэзерву” адбылося мерапрыемства “Усе на старт!”, у якім прымалі ўдзел навучэнцы ДУА “Гімназія –каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка” і навучэнцы УА “ Мінская дзяржаўная абласная сярэдняя школа-вучылішча алімпійскага рэзерву”.

Асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўлялася прапаганда здаровага ладу жыцця, фізічнай культуры і спорту; выхаванне пачуцця патрыятызму, узаемадапамогі; умацаванне сяброўскіх сувязей паміж навучэнцамі  ўстаноў адукацыі розных накірункаў.

У спартландыі ўдзельнічалі  2 каманды “ Ну,пачакай ! “ і “Асілкі”. Каманды былі зборныя па 12 чалавек.Удзельнікам мерапрыемства патрэбна было прайсці некалькі эстафет: алімпійская, вясёлыя старты, мастацкая, бег у абручах і іншыя.У час спаборніцтваў панаваў сапраўды камандны дух: удзельнікі перажывалі адзін за аднаго, дапамагалі, як маглі, падбадзёрвалі, з такім запалам праходзілі ўсе эстафеты спартландыі.

Паміж эстафетамі навучэнцы аддзялення фехтавання ,барацьбы грэка-рымскай,таэквандо УА “ Мінская дзяржаўная абласная сярэдняя школа-вучылішча алімпійскага рэзерву” прадставілі паказальныя выступленні,а вучаніца 11класа Ле Тхі Віталіна ўсіх захапіла сваім музычным нумарам.

Усе ўдзельнікі каманд  паказалі спрыт, моц, хуткасць. А галоўнае — атрымалі  зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый. Самымі спрытнымі і хуткімі аказаліся ўдзельнікі  каманды “ Асілкі”.Пераможцаў узнагародзілі граматамі і памятнымі прызамі з эмблемай УА “МДАСШ-ВАР” .Усе астатнія атрымалі салодкія прызы.

Дырэктар УА “ Мінская дзяржаўная абласная сярэдняя школа-вучылішча алімпійскага рэзерву” Тайнікаў У.І. урачыста павіншаваў пераможцаў і пажадаў : “Займайцеся спортам, умацоўвайце сваё здароўе, развівайце сілу і цягавітасць!”

Паплаўская І.А.