Да 140-годдзя з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы была праведзена літаратурная гасцёўня «Мне сняцца сны аб Беларусі…»
Пранікненае і шчырае гучанне песні «Спадчына» на словы Янкі Купалы дазволіла ўсім прысутным уявіць сакавітыя краявіды, адчуць іх непаўторны водар і сапраўдную гармонію. Вершы «Явар і каліна», «Вучыся», «Ідзе Купала па зямлі», «Малітва», якія гучалі з вуснаў вучняў, абудзілі пачуццё гонару за родны край у сэрцах не только выканаўцаў, але і слухачоў!
Падчас мерапрыемства дзеці змаглі пашырыць свае веды пра жыццё і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, здзейсніць віртуальнае падарожжа па Купалавых мясцінах, наведаць музей-сядзібу «Вязынка», а таксама дакрануцца да творчай спадчыны, якая была прадстаўлена кнігамі паэта.